«Лукашэнка падобны да яго». Як беларусы ставяцца да Сталіна?


Роўна 75 гадоў таму савецкія ўлады прынялі пастанову, паводле якой расстралялі зняволеных у турмах, між іншага, Заходняй Украіны і Беларусі.

Пад расстрэл трапілі агулам некалькі дзясяткаў тысяч гэтак званых чальцоў шпіёнскіх і дыверсійных груповак, былых памешчыкаў і фабрыкантаў, а таксама афіцэраў польскага войска і чыноўнікаў. Абсалютная большасць забітых – гэта польскія грамадзяне, у тым і этнічныя беларусы. Паводле гісторыкаў, масавыя расстрэлы згодна з пастановаю праводзіліся і на тэрыторыі Беларусі, пра што сведчыць Беларускі катынскі спіс. На афіцыйным узроўні ён не існуе.

Сённяшні дзень таксама супадае з 62 гадавінаю смерці Сталіна – галоўнага ініцыятара масавых забойстваў.

З гэтай нагоды журналісты «Белсату» запыталі ў Берасці, як яны ставяцца да Сталіна?

«Ён быў правадыр і, напэўна, шмат для каго ім застанецца», – падкрэсліў спадар.

Іншы ж заўважыў: «Можа, нехта і быў вінаваты, і трэба, каб былі канцлагеры, але быў парадак».

Адна са спадарыняў выказалася, што Сталін – былы лідар, але вельмі жорсткі. «Лукашэнка да яго падобны», – мяркуе берасцейка.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў