Лукашэнка пачаў масавыя рэпрэсіі


Выбары – скончыліся, рэпрэсіі – аднавіліся. Кожны дзень пасля пераабрання на пасаду Лукашэнкі адзначаецца палітычным пераследам грамадзянаў. Прычыны – ад «нячэснага» ўбрання да жадання абмеркаваць Канстытуцыю краіны. Выбар Беларусі, ад якога нікуды не падзецца[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/m8LlfftlL8A”][/vc_column][/vc_row]Дата 11 кастрычніка ўвайшла ў сёлетні палітычны каляндар нашай краіны не толькі як дзень чарговага пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта, але і як чырвоная лінія, за якую нязменны кіраўнік краіны настойліва параіў не пераступаць сваім апанентам.

Між тым, дзе той Рубікон, калі кіравацца не законам, вызначыць можна, бадай, толькі, азіраючыся на рэпрэсіі, якія аднавіліся адразу з закрыццём выбарчых участкаў.

Ягор Скрабнеўскі, адзін з удзельнікаў стыхійнай акцыі пратэсту ўвечары 11 кастрычніка ў цэнтры Менску. Тады сілавікі затрымалі пяцёра анархістаў. На непаўнагадовага Ягора склалі пратакол.

Учора ў раённым судзе Барысава трое футбольных заўзятараў атрымалі штрафы нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Рубікон хлопцаў – шалікі з выяваю герба „Пагоня”, з якімі яны напярэдадні прышлі на матч „Беларусь-Македонія”.

Сёння ж з сацыяльных сетак стала вядома яшчэ пра адно перакрочванне Рубікону. Напярэдадні блогер Віктар Нікіценка заклікаў усіх неабыякавых сабрацца на сталічнай плошчы Незалежнасці.

На сход, аднак, прышлі толькі яшчэ два чалавекі – калі не лічыць асобаў у цывільным, якія спачатку задзіралі арганізатара акцыі, а затым жорстка збілі яго ў падземным пераходзе. Адному з астатніх актывістаў сёння невядомыя выламалі дзверы.

Тым часам не перайсці свой уласны Рубікон надзвычай важна і Лукашэнку. Міністры замежных справаў Еўразвязу могуць прыпыніць санкцыі супраць уладаў Беларусі, калі кіраўнік краіны ўстрымаецца бліжэйшым часам ад палітычных рэпрэсіяў. Вось толькі дзе ён, Рубікон Лукашэнкі?

А таму і сапраўдны беларускі выбар не такі і вялікі: трываць сцяўшы зубы – ці Лукашэнку, ці грамадзянаў.

Валер Руселік, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў