Лукашэнка пачаставаў пакістанскага прэм’ера вадой з «уласнай» крыніцы


12 жніўня прэм’ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф разам з жонкай і сынам наведаў рэзідэнцыю «Азёрны» Аляксандра Лукашэнкі ў Менскім раёне.

Кіраўнік Беларусі разам з малодшым сынам Мікалаем паказалі гасцям рэзідэнцыю, правялі імправізаваную экскурсію, перадае ont.by. Замежным гасцям паказалі крыніцу, якая знаходзіцца на тэрыторыі рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі і пачаставалі іх «унікальнай па сваіх уласцівасцях вадой».

«Ідэальная па якасці вада. І мы на гэтай вадзе ежу гатуем», – пахваліўся Лукашэнка, зрабіўшы глыток «унікальнай вады».

ЮВ, belsat.eu, паводле ont.by

Стужка навінаў