Лукашэнка паабяцаў, што Еўрапейскімі гульнямі будзе жыць «увесь беларускі народ»


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам заявіў, што Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да II Еўрапейскім гульняў 2019 года на самым высокім узроўні.

«Хачу вас запэўніць, што ўсё, што мы паабяцалі, да сярэдзіны 2019 года будзе мадэрнізавана, пабудавана і апрабавана. І вы не будзеце мець ніякіх праблемаў ні з гасцямі – іх рассяленнем, харчаваннем, – ні са спартоўцамі, трэнерамі, спецыялістамі, функцыянерамі алімпійскіх камітэтаў. Мы зробім гэта, як і ўласціва Беларусі, вельмі душэўна, адкрыта», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Качыянчыч заявіў, што задаволены тым, як ідзе падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

«Гэта будуць лепшыя Еўрапейскія гульні, – паабяцаў Лукашэнка, – Таму што гэтай Алімпіядай будзе жыць увесь беларускі народ. Гэта не будзе лакальнае мерапрыемства. І ўсе нашы суседзі будуць ведаць, што тут алімпіяда, для іх будуць адчынены ўсе дзверы. Мы запросім усіх, хто захоча пабываць у нашай краіне. Гэта я вам гарантую».

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў