Лукашэнка прэзідэнту Аўстрыі: бліжэйшым часам сустрэнемся ў Вене


29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прыняў у Палацы незалежнасці прэзідэнта Аўстрыі Аляксандэра ван дэр Бэлена.

«Мы заўсёды рады бачыць кіраўніцтва Аўстрыі ў Беларусі. У нас ёсць шмат агульнага, асабліва ў эканоміцы. Я думаю, у сувязі з вашым сённяшнім візітам мы будзем здольныя яшчэ больш пашырыць супрацу. Мы падтрымліваем шчыльныя адносіны з цяперашнім канцлерам Аўстрыі і бліжэйшым часам сустрэнемся ў Вене. Я хачу, каб гэта была плённая сустрэча», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама падкрэсліў вялікую ролю Аўстрыі ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з ЕЗ.

«Мы б вельмі хацелі, каб восенню бягучага году на Менскай канферэнцыі ў бяспецы ў нашым рэгіёне прысутнічалі аўстрыйскія прадстаўнікі высокага ўзроўню. Мы б хацелі мець салідны дыялог па развіцці працэсу бяспекі ў нашым рэгіёне», – падсумаваў Лукашэнка.

29 чэрвеня кіраўнік Беларусі разам з федэральнымі прэзідэнтамі Нямеччыны і Аўстрыі Франкам-Вальтэр Штайнмаерам і Александэрам ван дэр Бэленам наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец».

Франк-Вальтэр Штайнмаер, Аляксандр Лукашэнка, Александэр ван дэр Бэлен у Трасцянцы. 29 чэрвеня 2018 г. Фота – president.gov.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў