«Лукашэнка ні пры чым»: Менчукі пра абяцанні кіраўніка Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ucEZQy8r2P8″][vc_column_text]Напярэдадні 22-х угодкаў выбараў першага (і пакуль апошняга) кіраўніка краіны, мінакі на менскіх вуліцах прызнаюцца, наколькі даюць веры ягоным словам.

Большасць апытаных лічыць, што Аляксандра Лукашэнку можна слухаць, але спадзявацца трэба на сябе. «Можна жыць добра пры любой уладзе», – даводзілі нам жыхары сталіцы.

«Можна працаваць у некалькіх месцах – Лукашэнка тут ні пры чым», – лічаць менчукі.

10 ліпеня 1994-га прайшоў другі тур першых у незалежнай Беларусі выбараў, у якім Лукашэнка набраў 80,1 % галасоў.

У сваёй перадвыбарчай праграме кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка абяцаў стабілізаваць цэны, павысіць самастойнасць Нацбанку, скараціць выдаткі на ўтрыманне дзяржаўнага апарату, правесці структурную перабудову вытворчасці.

Кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь было абяцана забяспечыць «рэальную магчымасць думаць і гаварыць на той мове, на якой ён выхаваны».

Раздзел перадвыбарчай праграмы Лукашэнкі, прысвечаны вонкавай палітыцы, пачынаўся словамі: «Дзяржаўнасць Беларусі – не разменная манета, але і не ікона».

Будучы прэзідэнт, у прыватнасці, абяцаў дамагчыся аднаўлення «бяздарна знішчаных сувязяў» з постсавецкімі дзяржавам, асабліва з Расеяй і Украінай, павысіць міжнародны прэстыж Беларусі, падтрымліваць яе рэпутацыю як надзейнага і выгаднага партнёра.

«Людзі Беларусі! Я не абяцаю вам малочных рэк і кісялёвых берагоў. Не хачу хлусіць. Нам усім давядзецца расплачвацца за тое, што мы так доўга трывалі безгрунтоўнасць палітыкі даўно збанкрутаванага ўрада. Патрэбная будзе вялікая і цяжкая праца, якую ніхто, акрамя нас саміх, не зробіць. Адвесці дзяржаву і народ ад прорвы – вось першасная задача прэзідэнта», – заяўляў Лукашэнка 22 гады таму.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў