Лукашэнка незадаволены паказухай сваіх «ідэалагічных памочнікаў»


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў праўладныя моладзевыя арганізацыі за залішняе захапленне паказушнымі мерапрыемствамі.

«Склалася ўражанне, што ў апошні час нашы ідэалагічныя памочнікі – моладзевыя арганізацыі, грамадскія – захапіліся флэшмобыпіяр-акцыямі і іншымі паказушнымі мерапрыемствамі. Гэта таксама, напэўна, трэба, гэта сучасна. Яны, мабыць, забыліся, што іх галоўная задача – гэта штодзённая карпатлівая праца з моладдзю», – заявіў Лукашэнка падчас паседжання Рэспубліканскага педсавета, паведамляе БелТА.

Лукашэнка не агучыў назвы такіх арганізацыяў, хаця пад моладзёвай арганізацыяй, якая з’яўляецца «ідэалагічным памочнікам», відавочна пазнаецца БРСМ.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў