Лукашэнка: не зарабіць у Беларусі можа толькі лянівы


Беларускі кіраўнік упэўнены, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для таго, каб кожны меў магчымасць годнага заробку. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з жыхарамі Маларыты.

«У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць. Мы што, ваюем, вайна ў нас ідзе ці яшчэ нешта? Трэба проста трохі варушыцца», – сказаў Лукашэнка ды адзначыў, што кожны, перш за ўсё, павінен разлічваць на сябе.

«Вы павінны разумець, што ніхто з ніадкуль грошы не возьме», – сказаў ён.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава заўсёды акажа падтрыманне тым, каму яна сапраўды неабходная.

«Дапамагаць мы будзем. Калі вы зробіце крок, мы зробім насустрач крок. А калі вы будзеце, апусціўшы рукі, сядзець і глядзець, што хтосьці вам нешта прынясе… то, ведаеце, дапамагаюць таму, хто сам гэтага хоча», – зазначыў Лукашэнка.

Паводле яго, у плане аказання дапамогі ў прыярытэце ў дзяржавы шматдзетныя сем’і і вайскоўцы.

«Вайскоўцаў трэба падтрымліваць, таму што яны не могуць зарабіць дзесьці на баку», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Эканоміка ў піке

Эканоміка гарыць чырвоным полымем

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў