Лукашэнка: Не трэба слухаць заспакойванне губернатара Віцебшчыны


Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня падчас паездкі ў Берасцейскую вобласць заявіў, што Беларусь павінна сабраць 10 млн. збожжавых у гэтым годзе.

«Мы пад 10 млн т збожжавых можам сабраць разам з рапсам і кукурузай. Сёння да вечара мы палову хлеба прыбярэм», – сказаў ён.

Паводле міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, да 20 жніўня завяршыць уборку павінны ўсе вобласці за выключэннем Віцебскай.

«Па Віцебскай вобласці дамовімся так: трэба спыніць слухаць заспакойванне кіраўнікоў, губернатара Віцебшчыны (Мікалай Шарстнёў – Белсат). Калі мы бачым, што там добры хлеб, яго трэба прыбіраць, перакідваць туды тэхніку. Паўстане праблема з сушылкамі. Таму мы прама з поля забіраем зерне, вязем на элеватары, перапрацоўваем, не крыўдзячы сялян. Хлеб з палёў трэба прыбраць», –цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што ўборачную кампанію трэба актывізаваць. «Адчуваю, што ў уборку сур’ёзна ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15% хуткасці трэба дадаць», – сказаў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў