Лукашэнка не паедзе на саміт АДКБ і ЕАЭС?


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не плануе браць удзел у самітах Еўразійскага эканамічнага савету (ЕАЭС) і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якія адбудуцца 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта расейскаму тэлеканалу РБК распавялі тры асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі самітаў. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

На мінулым тыдні прэс-сакратар прэзідэнта Расеі паведаміў, што абодва саміты будуць нефармальнымі.

14 кастрычніка ў Ерэване прайшло паседжанне Рады калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе. У сталіцы Арменіі старшынства ў АДКБ перайшло да Беларусі.

«Мы ўсе канстатавалі, што АДКБ ніхто не хоча прызнаваць, асабліва НАТО. Я слухаў гэтыя размовы і думаў: калі мы будзем іх прасіць, каб яны нас прызналі, яны ніколі нас не прызнаюць. Нам трэба зрабіць такім чынам, каб прымусіць іх прызнаць нашу арганізацыю», – сказаў падчас паседжання 14 кастрычніка кіраўнік Беларусі.

Сёлета вайсковыя эксперты «Belarus Security Blog» апублікавалі справаздачу, ў якой звяртаюць увагу на «пахаладанне» у стасунках Менску з расейскімі партнёрамі. Дачыненні паміж Беларуссю і Расеяй у галіне гандлю таксама цяжка назваць «мядовым месяцам».

ЮВ, belsat.eu, паводле rbc.ru

Глядзі таксама
Каментары