Лукашэнка: Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар носіць нашая супраца з Баку


Кіраўнік Беларусі ў Менску сустрэўся з міністрам абароны Азербайджану Закірам Гасанавым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ды Азербайджан працягваюць супрацу, у тым ліку ў вайскова-тэхнічнай сферы:

«Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар носіць нашае супрацоўніцтва. Хачу толькі сказаць адно, што нашыя адносіны ні ў якім разе не парушаюць ніводзін міжнародны дагавор, ніводную рэзалюцыю Рады Бяспекі і ААН у цэлым. Мы суверэнная незалежная дзяржава, і мы маем права вызначаць тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць духу часу, запытам нашых дзяржаваў».

Расследаванне «Белсату» пра пастаўкі беларускай зброі ў Сірыю

Кіраўнік краіны завіў, што ў беларусаў «увогуле няма ніякіх прэтэнзіяў да азербайджанцаў»:

«Мы з вялікім павагай ставімся да іх. І, самае галоўнае, я добра памятаю, што ў цяжкія часы ваш прэзідэнт заўсёды падстаўляў плячо беларускай дзяржаве. Мы гэта ўсё вельмі добра памятаем і гатовыя – калі мы нешта зможам зрабіць для Азербайджану – гэта зрабіць для таго, каб ваш народ жыў у бяспецы, дзяржава развівалася, а Азербайджан і народ ягоны быў паспяховым, каб прыбыткі насельніцтва раслі і каб азербайджанцы былі яшчэ больш багатымі. Мы будзем пераследаваць толькі гэтыя высакародныя мэты».

Пастаўкі беларускай зброі ў Азербайджан

У пачатку году Стакгольмскі міжнародны інстытут даследавання праблемаў міру (SIPRI) паведаміў, што Беларусь у 2012-2016 гадах заняла 18-е месца Топ-25 буйнейшых сусветных экспарцёраў асноўных відаў узбраення. Азербайджан сярод пакупнікоў беларускага ўзбраення заняў 4-е месца – у гэтую краіну пайшло 11 % беларускага вайсковага экспарту за пяцігодку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў