Лукашэнка не гатовы прызнаць «ЛНР» і «ДНР», ды вінаваціць у канфлікце... Захад


«Я быў бы гатовы выкарыстаць і свае ўзброеныя сілы дзеля таго, каб развесці канфліктуючыя бакі», – заявіў кіраўнік Беларусі ў інтэрв’ю «Euronews».

Паводле Лукашэнкі, Украіна мае зладзіць рэформу Канстытуцыі «ды ўсяго палітычнага працэсу». Што да расейска-ўкраінскага канфлікту, кіраўнік Беларусі заявіў, што з’яўляецца праціўнікам праекту Наваросіі ды не гатовы прызнаць «ДНР» і «ЛНР».

«Украіна сталася тэатрам ваенных дзеянняў і тэатрам разборак буйных геапалітычных сілаў. Я аб гэтым сказаў – гэта не толькі Захад, але і Усход, на жаль, – падкрэсліў Лукашэнка. – Што датычыць Расеі, то я мяркую, што тут нарабілі шмат памылак і Захад, і Расея. Але першапачаткова большую адказнасць нясе Захад, а не Расея. Не Расея на тым жа Майдане здзейсніла эскалацыю канфлікту».

Паводле яго – вінаватыя «асобы заходніх дзяржаваў».Кіраўнік краіны таксама мяркуе, што на постсавецкай прасторы людзі «наеліся дэмакратыі» ды больш схільныя да «моцнай дзяржавы», якая б не дапусціла вайны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў