Лукашэнка назваў галоўную падзею 2015 года


Галоўнай падзеяй лідар беларусаў лічыць 70 угодкі перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Пра святкаванне 70-годдзя вялікай перамогі як галоўную сёлетнюю падзею Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў размове з журналістамі:

«Гэта не толькі ўнутраная падзея. Гэта сусветнага характару падзея. Так, некаторыя не хочуць гэтага бачыць і чуць, некаторыя замоўчваюць, некаторыя фальсіфікуюць гісторыю. Але 70 гадоў перамогі ў Другой сусветнай вайне – галоўная падзея 2015 года».

Ані Нобэлеўская ўзнагарода для Святланы Алексіевіч, ані вызваленне палітвязняў, ані тое, што беларусы ў пяты раз абралі яго кіраўніком краіны, – нічога, паводле Лукашэнкі, нельга параўнаць са святкаваннем 9 траўня.

ДД, belsat.eu; фота: relax.by

Стужка навінаў