Лукашэнка нарэшце павіншаваў першую ў гісторыі Беларусі Нобэлеўскую лаўрэатку


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Ваша творчасць не пакінула абыякавымі не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету», – адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Шчыра рады за Ваш поспех. Вельмі спадзяюся, што ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу». Лукашэнка таксама пажадаў Святлане Алексіевіч здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Чытаць таксама >>> Святлана Алексіевіч: «Мне цікава, як цяпер Лукашэнка выкруціцца»

belsat.eu

Стужка навінаў