Лукашэнка аблаяў выкладчыкаў: «Яны са сваімі жоўтымі канспектамі плятуцца ў хвасце падзеяў»

video

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў «перабудаваць, перарабіць, перакроіць» праграмы ВНУ. На пленарным пасяджэнні II З’езда вучоных Беларусі ён распавёў, як нядаўна сустракаўся з прадстаўнікамі IT-сферы.

Паводле Лукашэнкі, IT-бізнесмены з асаблівым болем адзначалі недахоп працоўных рук. Айцішнікі папрасілі яго дазволу «выдаваць свае грошы на падтрыманне ВНУ і выкладчыкаў», каб яны рыхтавалі патрэбных для іх студэнтаў.

Лукашэнка лічыць, што выкладчыкі могуць расчараваць спонсараў.

«У нас кіраўніцтва ВНУ, рэктары пабранзавелі і параслі некаторыя цінай. Я ўжо не кажу пра выкладчыкаў. Яны рыхтуюць людзей, якія ўжо сёння не могуць працаваць, не кажучы пра заўтрашні дзень. У нас шмат якія ВНУ і выкладчыкі са сваймі жоўтымі канспектамі плятуцца ў хвасце падзеяў».

На ягоную думку, навука і выкладанне ў беларускіх ВНУ адсталі ад развіцця вытворчасці і яе мадэрнізацыі.

«Трэба перабудоўваць, перарабляць, перакройваць праграму, трэба арыентаваць адукацыю на заўтрашні дзень, трэба рыхтаваць выкладчыкаў, а ўжо потым ставіць пытанні аб аплаце», – заявіў ён.

11 снежня Лукашэнка правёў нараду па праекту дэкрэту «Аб развіцці лічбавай эканомікі», на якой паабяцаў беларускай IT-суполцы стабільнасць, неўмяшанне і падпісаць гэты дэкрэт да канца гэтага году.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары