Лукашэнка на суботніку прайшоў інструктаж па бяспецы


Кіраўнік Беларусі з сынам Колем падчас суботніка клалі сцяжку.

Аляксандр Лукашэнка працаваў на суботніку ў сталічным мікрараёне Каменная Горка на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі. Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі ён з брыгадаю рабіў цэментна-пескавыя сцяжкі на першым паверсе будынку. Дапамагаў ім Коля Лукашэнка.

Усяго на будаўніцтве паліклінікі падчас суботніка дапамагалі тры брыгады, у якія ўвайшлі таксама шматдзетныя сем’і. Аб’ект пачалі ўзводзіць у 2012-м і хочуць паспець да канца гэтага года. Паліклініка разлічана на 480 наведванняў за змену. У ёй таксама будзе тры басейны і цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў.

Запісацца на прыём можна будзе праз Інтэрнэт: тут мае запрацаваць праграма «WEB-паліклініка», у межах якой будзе працаваць «электронная чарга» з інфармацыяй на табло.

АК, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары