Лукашэнка на роднай мове павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства


«Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства. У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны.

Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў – горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей», – гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Беларусі, якое апублікавала ягоная прэс-служба.[/vc_column_text][vc_single_image image=”277778″ img_size=”large”][vc_column_text]«Жадаю ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах», – гаворыцца напрыканцы віншавання.

Дзень беларускага пісьменства і друку – дзяржаўнае свята, якое адзначаецца з 1994 г. ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новым горадзе. Задума адзначаць гэтае свята зʼявілася ў Міністэрстве культуры Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.

Нагадаем, што ў 2006-м кіраўнік Беларусі «пасяліў» беларускага першадрукара ў Санкт-Пецярбургу.

Францыск Скарына жыў у 1490-1541 гадах, а горад Пецярбург быў заснаваны ў 1703-м.

ЮВ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Стужка навінаў