Лукашэнка: мы хутка гучна аб сабе заявім у тэнісе

video

Фота - president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі тэніса Дэвідам Хаггерці і кіраўнікамі шэрагу нацыянальных тэнісных федэрацыяў паабяцаў новых дасягненняў беларускага тэніса.

«Цвёрда вам абяцаю як кіраўнікам міжнароднага тэніса, еўрапейскага, расейскага, велізарным аматарам тэніса, што мы хутка, у крайнім выпадку, у жаночым тэнісе, пра сябе гучна заявім, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Спадзяюся, яшчэ і Азаранка сваё слова скажа».

Кажучы аб гульнях Кубка Федэрацыі, Лукашэнка адзначыў, «што ўжо добра, што лепшыя тэнісісткі Злучаных Штатаў Амерыкі сёння гасцююць у Беларусі».

«Я сваім дзяўчынкам напярэдадні так і сказаў, што яны зрабілі велізарны крок наперад і ўпершыню ў гісторыі Беларусі тое, што не мог ніхто ніколі да іх зрабіць: прывезлі сюды лепшых тэнісістаў з самай тэніснай краіны», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што гэта падзея дасць добры штуршок развіццю тэніса ў Беларусі і стане добрым стымулам для падрастаючых тэнісістаў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары