Лукашэнка – Маскве: Мы не шчанюкі


Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што ён не пацерпіць крамлёўскага ціску. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў забароне Рассельгаснагляду на ўвозу 14 тонаў беларускага мяса ў Расею ёсць палітычны падтэкст.

«У мяне складваецца ўражанне, што на прыкладзе Беларусі ў чарговы раз, узяўшыся то за газавую трубу, то за нафтавую, а цяпер за харчовыя пытанні, хочуць паказаць каму-небудзь ці ўсяму свету, правучыць кагосьці. Але мы ж не шчанюкі, каб нас за каўнер вадзіць, прабачце», – цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

«І мы ніколі не кідалі Расею. Ня кінем і ў цяперашняй сітуацыі, – паабяцаў Лукашэнка. «Гэта наша Расея, і мы яе будзем абараняць, як сваю тэрыторыю…. Мы былі вам надзейнымі сябрамі і будзем. Але калі вы нас будзеце шчаміць, вы ведаеце, што я цярпець не буду….Мы ж рускія людзі і павінны дамаўляцца», – рэзюмаваў кіраўнік Беларусі.

26 лістапада 14 тонаў мяса беларускай вытворчасці не прапусцілі ў Расею. Спецыялісты Рассельгаснагляду спынілі транспарт з прадукцыяй Калінкавіцкага мясакамбіната на трасе Гомель-Бранск.

ЮВ, паводле БЕЛТА

Стужка навінаў