Колькі каштуе арэнда самых дарагіх кватэраў у Менску?


Маладыя сем’і сёння плацяць завоблачныя цэны, здымаючы прыватныя кватэры, прызнаў кіраўнік Беларусі. «Белсат» спраўдзіў, колькі трэба заплаціць за найдаражэйшае жытло ў Менску.

«Мы дамовіліся, што гэта будзе арэнднае жыллё. Яно не будзе танным для наймальніка, але яно і не будзе мець завоблачную цану, якую сёння плацяць маладыя сем’і, здымаючы прыватную кватэру», – заявіў кіраўнік Беларусі, распавядаючы пра цэны ў жылым комплексе «Магістр», які будуе дзяржава.

Мы вырашылі праверыць, па якіх коштах зараз здаюць кватэры ў сталіцы. Паводле выдання «Салідарнасць», цэны ў верасні складаюць у сярэднім 300-350$ за аднапакаёвую кватэру і 450$ і вышэй – за двухпакаёвую. Але на старонках газеты «Из рук в руки» можна знайсці прапановы па 500, 850 і нават за 4 500$.

У сеціве кошты за арэнду двухпакаёвай кватэры ў Менску сягаюць 4,5 тысячаў за месяц.

МЯ, ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў