Лукашэнка – маладой маці: Колькі дзетак? Адзін? Амаль не мама

Wideo

Маладая маці Марына Касцяная, якая задала пытанне Лукашэнкі. Скрыншот з эфіру "Беларусь-1"

Аляксандр Лукашэнка зноў закрануў тэму нараджальнасці, наведваючы 10 жніўня «Гомсельмаш».

Падчас размовы з працаўнікамі «Гомсельмашу», інжынер прадпрыемства, маладая маці Марына Касцяная падзякавала «ад імя ўсіх мам» Лукашэнку за рэканструкцыю за адкрыццё новага корпуса Гомельскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя.

– Мам. Колькі дзетак?

– Адзін

– Амаль і не мама.

– Будзем старацца, – засмяялася Марына Касцяная.

– Калі патрэбна дапамога – звяртайцеся, – дадаў Лукашэнка.

Яго словы былі сустрэтыя дружным рогатам працаўнікоў прадпрыемства. Лукашэнка ў сваю чаргу дадаў, што трэба нараджаць не аднаго, а трое дзяцей.

Размову паказалі ў сюжэце тэлеканалу «Беларусь-1».

На мінулым тыдні падчас наведвання Міёрскага цэнтральнага раённага шпіталю Аляксандр Лукашэнка таксама заяўляў, што беларускі павінны больш нараджаць. «Мінімум тры-чатыры дзіцяці трэба нараджаць», – заявіў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары