Лукашэнка made in China. Больш Пекіну = менш Масквы


Мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў, пабудова хуткай чыгункі і сацыяльнага жытла, а таксама ўзрост экспарту беларускіх тавараў у Паднябесную. На мінулым тыдні Лукашэнка прыняў удзел у форуме «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне. Кіраўнік Беларусі прывёз адтуль абяцанні, вартыя мільярды долараў. Галоўнай тэмай форуму быў новы «шаўковы шлях», па якім Кітай хоча перапраўляць свае тавары ў Еўропу. Ці ад «Шаўковага шляху» больш карысці Беларусі ці Лукашэнцы? Ці Пекін можа ўзяць Менск пад сваю ахову? Матэрыял Руслана Шошына.

Каментуюць эканаміст Яраслаў Раманчук і даследчык цывілізацыяў Яўген Красулін.

Іншыя тэмы праграмы: 
 
Стужка навінаў