Лукашэнка: Людзям у пагонах да ўсяго павінна быць справа


Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі закрануў тэму выканання Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ад 11 сакавіка 2004 году. «Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку», – заўважыў ён.

«У аснове гэтага ляжыць дысцыпліна, – цытуе Лукашэнку БелТА. – Я не скажу, што мы дасягнулі дасканаласці ў гэтым плане, таму дысцыпліна – пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзінаў ваеннаслужачых, людзей у пагонах».

Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць становішча, у тым ліку на вуліцах.

«Ім да ўсяго павінна быць справа – да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы мусім дэманстраваць перад людзьмі, што мы нездарма ямо хлеб. Бо мы на іх грошы існуем».

На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС з мэтай падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў