Лукашэнка ліквідаваў ахоўную зону вакол Палескага радыяцыйнага запаведніка


Fot. Ilya Kuzniatsou

Паводле Савету міністраў, указ будзе садзейнічаць вядзенню гаспадарчай дзейнасці паблізу межаў запаведніка.

Кіраўнік Беларусі падпісаў указ, які прадугледжвае адмену ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, скасаванне яе межаў, плошчы і складу зямель «з мэтай зняцця абмежаванняў з землекарыстальнікаў па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі».

Знакі радыяцыйнай небяспекі будуць размешчаныя непасрэдна каля межаў запаведніка.

Указ «узгоднены з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі». Яго прыняцце «не створыць перашкод сістэмнаму і ўзгодненаму прававога рэгулявання адносін, звязаных з выкарыстаннем прылеглых да Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнага запаведніка тэрыторыяў», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Ахоўная зона ў 1 кіламетр была створаная, каб перадухіліць распаўсюд радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялася сеяць, паляваць ды лавіць рыбу.

ДД

Глядзі таксама
Каментары