Лукашэнка крытыкуе Расею, зыходзячы з уласных кораткатэрміновых інтарэсаў


Украінскі палітолаг тлумачыць гучныя заявы Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня праўлення Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў Васіль Філіпчук лічыць, што крытыка Расеі Аляксандрам Лукашэнкам служыць выключна дасягненню кораткатэрміновых тактычных мэтаў.

«Лукашэнка гэта гулец. Гэта чалавек, які мае свае пэўныя мэты. Гэты чалавек дае каментары, зыходзячы з тых ці іншых бягучых задачаў. Нешта адбылося з Пуціным, ці штосьці адбылося з цаной на нафту, якую перапрацоўваюць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, і ён пачынае праяўляць рысы непадпарадкавання Расеі ці крытычнае стаўленне», – адзначыў эксперт у эфіры Еспресо.TV.

«З іншага боку як толькі з Украінай нешта не атрымліваецца, ён пачынае больш падтрымліваць Расею. Гэта чалавек, які гуляе ў сваіх уласных інтарэсах і не трэба ўспрымаць тыя ці іншыя заявы Лукашэнкі, як ісціну ў апошняй інстанцыі. Гэта дасведчаны палітык, які зыходзіць толькі з уласных інтарэсаў», – заявіў Васіль Філіпчук.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў