Лукашэнка: Краіны «Усходняга партнёрства» яшчэ могуць прыдасца Еўразвязу


Кіраўнік Беларусі паабяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб аб’яднаць Захад і Усход.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генсекам Еўрапейскай службы па вонкавых сувязях Марыяй Шмід. Падчас размовы з прадстаўніцай ЕЗ кіраўнік Беларусі адзначыў, што зробіць усё магчымае, каб рэалізаваць праект супрацоўніцтва ад Лісабона да Уладзівастока.

«Добрая была б перспектыва. Беларусь цяпер старшынюе ў Еўразійскім эканамічным звязе і гатовая зрабіць максімум, каб хаця б наблізіцца да рэалізацыі гэтага праекта. Думаю, мы можам пачаць гэты сурёзны дыялог па выбудоўванні такіх адносін», – сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі таксама ўзгадаў «Усходняе партнёрства», якое, «улічваючы апошнія падзеі, не павінна будаваць новыя раздзяляльныя лініі», – адзначыў палітык.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў