Лукашэнка: Кепска будзе, калі мы зноў станем чыімсьці рэгіёнам


[vc_single_image image=”368519″ img_size=”large”]

«Трэба захаваць краіну для дзяцей. Кепска будзе, калі мы зноў станем чыімсьці рэгіёнам», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 28 жніўня акцыянернае таварыства «Белавежскі» ў Берасцейскай вобласці.

Паводле ягоных слоў, трэба жыць у згодзе і з Еўропай, і з Расеяй, але жыць на сваёй зямлі, падае БелаПАН.

«Спакой і бяспека не купляюцца і не прадаюцца, як і здароўе. Вось гэта нам трэба зберагчы, – прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба. – Навошта долар? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць? Вазьміце Белавежскую пушчу – духаты ніякай, цудоўнае паветра. Браслаўскія азёры. Азёр хапае, абмялелі крыху, але вады хапае. Адпачнем як-небудзь у гэты цяжкі час удома».

Чытайце яшчэ >>> Чыноўнікі не хочуць, каб Лукашэнка ўтрымаўся?

«Два курсы валют – гэта катастрофа»

Кіраўнік Беларусі выказаўся супраць множнасці курсаў валют.

«У нас ёсць група спекулянтаў, як і ў любой краіне, якія прывыклі гуляць: сёння куплю, заўтра перапрадам. Не, з дзяржавай у азартныя гульні не раю гуляць. Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць долар – плаціце тую цану, якая складваецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за цэнамі. І трымаць небяспечна», – цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Лідар Беларусі падкрэсліў, што пры стрымліванні курсу можна нанесці ўрон і тым, хто прывозіць валюту ў краіну: «Калі ён прывёз долары і хоча прадаваць, а мы будзем заціскаць і трымаць, дзікі рынак з’явіцца (мы гэта ўжо праходзілі), будуць два курсы – гэта катастрофа».

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў