Лукашэнка: КДБ дапамог перадухіліць тэракты ў Беларусі, Расеі і Еўропе


Аляксандр Лукашэнка адзначыў паспяховае «практычнае ўзаемадзеянне» КДБ з расейскімі спецслужбамі. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі.

«Неабходна адзначыць, што многія сучасныя пагрозы могуць быць пераадолены толькі разам. КДБ Беларусі развівае практычнае ўзаемадзеянне са службамі дзясяткаў краін, перш за ўсё з нашай Расеяй, нашымі постсавецкімі рэспублікамі, іншымі дзяржавамі свету. Высокі ўзровень партнёрства дазваляе паспяхова праводзіць сумесныя мерапрыемствы. На падставе інфармацыі нашых работнікаў спынены шэраг спробаў здзяйснення тэрактаў у Расеі, некаторых еўрапейскіх дзяржавах, а таксама ў нашай краіне», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, адна з галоўных задач КДБ на сёння – гэта барацьба з тэрарызмам.

«Праз межы перапраўляюцца натоўпы ўцекачоў, а пад іх прыкрыццём – фанатыкі, гатовыя забіваць мірных грамадзянаў, сеяць хаос. У транзітным патоку на тэрыторыі нашай рэспублікі рэгулярна затрымліваюцца чальцы міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў», – сказаў ён.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары