Лукашэнка: каштоўнасці Усебеларускага з'езду 1917 года дагэтуль актуальныя


Першы Усебеларускі з’езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя да цяперашняга дня. Пра гэта гаворыцца ў вітальным слове Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі».

Вітальнае слова зачытаў сёння ўдзельнікам канферэнцыі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

«Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выявілася ў скліканні I Усебеларускага зʼезда. Гэта народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас да цяперашняга дня: сваю дзяржаву, яе сацыяльны характар ​​і той факт, што толькі народ, ягоная воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці», – гаворыцца ў заяве, паведамляе БелТА.

Паводле Лукашэнкі, гісторыя вучыць беларусаў, што толькі адзінства ўсяго беларускага народа «зʼяўляецца гарантам выбару і захавання самастойнага шляху развіцця».

Першы Усебеларускі з’езд распачаўся 5 снежня 1917 года ў Менску. Кангрэс абвясціў права беларускага народа на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. 17 снежня зʼезд разагналі бальшавікі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў