Лукашэнка карыстаецца ў расейцаў найбольшым даверам сярод кіраўнікоў краін СНД, - дадзеныя ВЦИОМ


Паводле дадзеных апытання Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), у якім бралі ўдзел 1,2 тыс рэспандэнтаў, кіраўнікі Беларусі і Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў узначальваюць ў Расеі рэйтынг даверу да лідараў дзяржаў – членаў СНД.

Лукашэнка выклікае давер у 62% расейцаў, а Назарбаеў – у 56%.

Паводле даследавання, расейцы лічаць Беларусь і Казахстан сярод краін СНД найбольш стабільнымі і паспяховымі: Беларусь такой назвалі 60% рэспандэнтаў, Казахстан – 41%.

Да таго ж расейцы называюць Беларусь (64%) і Казахстан (57%) галоўнымі партнёрамі сваёй краіны на міжнароднай арэне.

Паводле крытэра забеспячэння правоў расейскамоўнага насельніцтва Беларусь (66% у параўнанні з 27% у 2010 годзе) і Казахстан (38% у параўнанні з 18% у 2013 годзе) ізноў занялі першыя пазіцыі ў спісе краін СНД.

Пры гэтым «аутсайдэрам» усіх рэйтынгаў расейскія даследчыкі называюць Украіну.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў