Лукашэнка кансультаваў Кабзона наконт беларускай мовы


Мэтр расейскай сцэны Іосіф Кабзон прызнаўся, што кіраўнік Беларусі выступіў у якасці эксперта беларускага вымаўлення падчас рыхтавання артыстам песні на беларускай мове.

Спявак распавёў, што ў 1997 годзе на адзін з ягоных творчых вечароў у Менску завітаў лідар Беларусі. Адразу перад канцэртам, на якім Кабзон меўся выканаць адну з песень па-беларуску, яго запрасілі да Лукашэнкі.

«У сувязі з тым, што вы – галоўны беларус, – звярнуўся тады Іосіф Кабзон да прэзідэнта, – пракансультуйце мяне, ці правільна я вымаўляю беларускія словы». Лукашэнка пацвердзіў, што ў выкананні артыста беларускі тэкст гучыць слушна.

«Тады вы мне падспяваеце ў зале. Мы будзем разам», – папрасіў Кабзон кіраўніка Беларусі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары