Лукашэнка кангрэсмену ЗША: Мы не любім, калі нас пхаюць у плечы …але мы добрыя вучні


3 жніўня ў Менску Аляксандр Лукашэнкаі сустрэўся з дэлегацыяй амерыканскіх кангрэсменаў і намякнуў на неабходнасць дапамагчы ўзмацніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны.

Мы не любім, калі нас пхаюць у плечы. Мы ніколі не пагодзімся, калі нам навязваюць сілай нейкую волю, але мы добрыя вучні, калі вы нам прапануеце варыянты, якія будуць прасоўваць нашую краіну да суверэнітэту і большай незалежнасці, калі вы нам прапануеце варыянты, што палепшаць жыццё беларускага народу – мы будзем вам вельмі ўдзячныя і мы неадкладна возьмем іх на ўзбраенне», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок удзячны за гатовасць Злучаных Штатаў спрыяць далучэнню Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. «Мяркую, што нам трэба будаваць адносіны паміж ЗША і Беларуссю не па сродках масавай інфармацыі, а непасрэдна вывучаючы абстаноўку ў краінах, і рабіць з гэтага адпаведныя высновы», – цытуе Аляксандра Лукашэнку belta.by.

У сваю чаргу, чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штата Каліфорнія Дана Рорабакер прапанаваў павысіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва паміж Беларуссю і ЗША Ён прапанаваў вярнуць амбасадара ЗША ў Менск і беларускага амбасадара ў Вашынгтон.

«Я быў рады ўбачыць у Беларусі тое, што ўбачыў. І тая карціна, якая мне адкрылася, аддае належнае вашым намаганням і намаганням вашай краіны, якія былі зробленыя для народа. І я спадзяюся, што ў вас ёсць яшчэ многія рэчы, якімі можна ганарыцца. І што ў нас сапраўды існуе мноства сфер для супрацы. І я гатовы атрымаць новыя ўражанні праз многія гады пасля папярэдняга візіту», – сказаў Дана Рорабакер.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў