Лукашэнка Кабякову: Калі на аптовых базах не будзе нейкіх шлёпанцаў ці красовак, адкажаце за гэта


Кіраўнік краіны мяркуе, што трэба выслухаць меркаванні і ўлічыць інтарэсы ўсіх бакоў: прадпрымальнікаў, спажыўцоў і дзяржавы.

Кіраўнік краіны сустрэўся з прадпрымальнікамі ў сталічным гандлёва-забаўляльным комплексе «Экспабел».

Выслухаўшы прадпрымальнікаў, Аляксандр Лукашнка пацікавіўся ў прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, ці магчыма стварыць на аптовых базах Беларусі асартымент, не горшы, чым на маскоўскіх рынках. Кабякоў адказаў, што гэта магчыма, але будуць узнікаць пэўныя складанасці.

«Вы гэта зробіце. І калі толькі яны (прадпрымальнікі) скажуць, што там не будзе нейкіх шлёпанцаў ці красовак, то вы за гэта адкажаце», – заявіў Лукашэнка.

Ён выразіў заклапочанасць тым, што лёгкая прамысловасць «фактычна знікае», у тым ліку і з-за таго, што яе прадукцыя менш канкурэнтная ў параўнанні з таварамі, якія прадпрымальнікі прывозяць з-за мяжы.

Разам з тым кіраўнік краіны звярнуў увагу і на складанасці прадпрымальнікаў, якім расейскія прадаўцы не прадастаўляюць сертыфікатаў Мытнага звязу.

«Прадпрымальнікі ўказваюць на тое, што нашы партнёры па Еўразійскім эканамічным звязе не патрабуюць выканання сваймі індывідуальнымі прадпрымальнікамі аналагічных нормаў і тым самым ставяць беларусаў у няроўныя ўмовы», – адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны мяркуе, што ўсе меркаванні павінны быць пачутыя і ўзятыя пад увагу.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары