Лукашэнка і Пуцін урэгулявалі нафтагазавы канфлікт


Лукашэнка і Пуцін у Санкт-Пецярбургу. Фота REUTERS/Dmitri Lovetsky/Pool

Пуціна заявіў, што пытанне будзе вырашанае цягам бліжэйшых 10 дзён.

«Мы дамовіліся, што ўрэгулюем ўсе нашы спрэчныя пытанні ў нафтагазавай сферы. Уласна, не дамовіліся, а мы іх урэгулявалі. Дамовіліся аб тым, як і ў якія тэрміны гэта зробім. Зробім мы гэта на працягу бліжэйшых 10 дзён», – заявіў кіраўнік Расеі.

«Мы знайшлі схему, пры якой мы захоўваем нашы падыходы, збліжаем нашы пазіцыі па коштах. Знайшлі магчымасць узаемных саступак, дамовіліся пра тое, як будзем працаваць у гэтай сферы не толькі ў 2017, але і ў 2018, 2019 гадах», – дадаў ён.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі і Расеі не засталося нявырашаных пытанняў.

Пра гэта ў сваім Тўітэры напісаў спецыяльны карэспандэнт «Комсомольской правды» Дзмітрый Смірноў, які ўваходзіць у крамлёўскі пул.

Умовы пагаднення – Менск вяртае доўг больш $720 мільёнаў і атрымлівае зніжку на газ з 2018 году.

«Аднаўленне паставак нафты пачнецца ўжо больш-менш сінхронна з выплатай недаплачанай сумы ў $ 726 млн. Гэта дазволіць нашым беларускім партнёрам атрымаць пэўныя выгады. «Газпром» прадставіць беларускаму боку скідкі з паніжальным каэфіцыентам да формулы разліку кошту за перыяд з 2018 па 2019 год», – цытуе словы віцэ-прэмʼера РФ Аркадзя Дварковіча ТАСС.

Віцэ-прэм’ер таксама заявіў, што пастаўкі нафты могуць пачацца ўжо ў красавіку.

Тое, што Беларусь і Расея дамовяцца па нафце, прагназаваў у размове з «Белсатам» Уладзімір Рыжкоў. Паводле палітыка, гэта своеасаблівы шантаж з боку Крамля. 

Нафтагазавы канфлікт цягнецца ўжо больш за год. Менск з пачатку 2016-га спрабаваў дабіцца зніжэння цаны на расейскі газ з $ 132 да $ 73 за 1 тысячу кубаметраў. Паводле расейскага боку, сума недаплаты за пастаўлены ў Беларусь газ складала $ 281 млн. У трэцім квартале 2016 года праз запазычанасць расейскі бок скараціў пастаўкі нафты з 5,3 млн тон да 3,5 млн.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары