Лукашэнка і Пуцін сёння пагавораць пра Украіну


Кіраўнік Беларусі прымае ўдзел у паседжанні дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка правядзе двухбаковую сустрэчу з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуцінам, на якой між іншага будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне, распавёў учора памочнік расейскага кіраўніка Юрый Ушакоў.

«Гэтая тэма будзе на сто адсоткаў абмяркоўвацца», – заявіў Ушакоў і нагадаў, што летась лідары Беларусі і Расеі сустракаліся 11 разоў і 20 разоў размаўлялі па тэлефоне.

Па выніках паседжання плануецца падпісаць чатыры дакументы, якія маюць рэгуляваць адносіны дзвюх краінаў у міграцыйнай і сацыяльнай галінах. У прыватнасці – пагадненне аб парадку ўзаемнага абмену звесткамі пра грамадзянаў Беларусі і Расеі, у стасунку да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, адзначае БелТА.

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка атрымае ад Пуціна ордэн Аляксандра Неўскага. Указ пра ўручэнне высокай узнагароды беларускаму кіраўніку Пуцін падпісаў яшчэ ў жніўні 2014 года.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары