Відэажарт: Лукашэнка і Пуцін пасварыліся праз свінняў!


У інтэрнэт трапіў шакуючы відэазапіс тэлемасту-нарады паміж Менскам і Масквою. Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі харчовую стратэгію. Ды пасварыліся з-за розных падыходаў да жывёлагадоўлі.

З відэароліка, апублікаванага ў сацестках вынікае, што Уладзімір Пуцін моцна хвалюецца з-за недахопу мяса ў Расеі. Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, высоўвае ўльтыматум: або ягоны суразмоўца падвышае пагалоўе, або страціць пасаду.

На жаль «Белсат» не можа пацвердзіць аўтэнтычнасць відэазапісу і факт такой размовы.

Стужка навінаў