Лукашэнка і Мядзведзеў сустрэліся ў Сочы, гаварылі пра «негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі»

video

Беларускія кіраўнікі зачасцілі ў Расею. Баяцца згубіць доступ да расейскага рынку.

Кіраўнік Беларусі ў Сочы сустрэўся з расейскім прэмʼерам. Сустрэча адбылася ў нефармальнай абстаноўцы. На ёй Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў гаварылі пра тое, што Беларусь і Расея будуць сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі.

Размова адбывалася ў працяг тэлефоннай гутаркі паміж кіраўніком Беларусі і Расеі, якая мела месца 28 студзеня.

Днём пазней, 29 студзеня, у Санк-Пецярбургу расейскі прэмʼер Дзмітрый Мядзведзеў сустракаўся з беларускім калегам Андрэем Кабяковым.

Чаго чакаюць ад частых візітаў на ўсход беларускія кіраўнікі, тлумачыць эканаміст Аляксандр Сінкевіч:

«Галоўнае спадзяванне Менску – не крэдыты. З гэтым ужо абсалютна дакладна нічога не атрымаецца, таму спадзяванне звязанае з доступам на расейскі рынак».

Больш пра асаблівасці адносінаў Беларусі і Расеі ў апошні час – у відэасюжэце ніжэй.

https://www.youtube.com/watch?v=CJbXapLW7aU

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары