Лукашэнка «гатовы вывесці» украінскіх вайскоўцаў з Дэбальцава


«Мы гатовыя быць не проста пасярэднікам, а годна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава ды весці адтуль усіх украінскіх вайскоўцаў пад нашыя гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць не будуць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з к кіраўніком Еўрапейскага банку рэканструкцыі ды развіцця.

«І калі кагосьці напружвае зброя, якой валодаюць сёння ўкраінскія вайскоўцы, якіх акружылі ў Дэбальцава, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Гэткім чынам яно ніколі больш не будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяннях», – дадаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка заявіў, што гатовы правесці гэткую аперацыю цягам содняў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары