Лукашэнка гатовы раздаць беларусам зброю


5 кастрычніка 2018 года. Аляксандр Лукашэнка на палігоне ў Івацэвічскім раёне. Фота – прэсавая служба кіраўніка Беларусі

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў журналістам на палігоне пад Івацэвічамі.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў выпадку вайны супраць Беларусі дзяржава раздасць кожнай сям’і стралковую зброю – пісталеты, аўтаматы і кулямёты.

Кіраўнік Беларусі дадаў, што калі зброі хопіць, яе атрымаюць усе, апроч дзяцей.

«Сем мільёнаў чалавек – сем мільёнаў зброі, каб яны маглі абараняцца. Але для гэтага трэба мець сваю», – заявіў Лукашэнка.

5 кастрычніка на палігоне пад Івацэвічамі кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусі трэба ствараць самую сучасную армію, якая будзе мець адпаведнае ўзбраенне.

ДД

Стужка навінаў