Лукашэнка: Галоўная задача моладзі – гатовасць бараніць сваю Радзіму


Кіраўнік Беларусі лічыць, што ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы – новая геапалітычная рэальнасць.

«Тое, што адбываецца ў свеце і ўжо ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў, практычна ля парога нашага дому, прымушае ўзгадаць урокі гісторыі і запаветы пакалення пераможцаў пра неабходнасць як вока берагчы Айчыну, ахоўваць мір і спакой на роднай зямлі», – цытуе Аляксандра Лукашэнку Interfax.by.

Кіраўнік Беларусі, выступаючы на з’ездзе БРСМ, назваў маладых людзей, якія выбралі прафесію вайскоўца, сапраўднымі патрыётамі Беларусі.

«Дзяржава заўсёды будзе рабіць усё, каб абаронца Радзімы быў гонарам народу. Але і кожны з нас незалежна ад роду сваёй дзейнасці абавязаны ўнесці ўнёсак ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў. Тады народ Беларусі можа быць упэўнены ў сваёй здольнасці абараніць суверэнітэт і незалежнасць краіны», – сказаў кіраўнік краіны.

Падчас свайго выступу Лукашэнка атрымаў ад сябраў БРСМ чырвона-зялёную стужку з яблыневым цветам, якая імаверна будзе афіцыйнай альтэрнатывай расейскай георгіеўскай стужцы і стужкам з нацыянальным арнаментам.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле interfax.by

Стужка навінаў