Лукашэнка едзе ў Магілёўскую вобласць, каб праверыць палі і дасягненні рэгіёну


21 сакавіка кіраўнік Беларусі запланаваў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка хоча азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну з пачатку года ды падрыхтоўкаю вобласці да пасяўной.

Кіраўніка краіны праінфармуюць аб выкананні яго даручэнняў па развіцці свабоднай эканамічнай зоны (CЭЗ) «Магілёў», прыцягненню замежных інвестыцыяў і іх ролі ў развіцці рэгіёну, а таксама па стварэнню ў рэспубліцы ўмоваў для прыцягнення ўнутраных і вонкавых інвестыцыяў і па развіцці СЭЗ.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемства «Кронаспан АСБ».

Пра тое, як насамрэч выглядае сітуацыя ў рэгіёне, глядзіце ў праграме “Людскія справы”. Нашыя карэспандэнты наведалі тэрыторыю свбоднай эканамічнай зоны  (в. Вейна, в. Навасёлкі).

Там сярод дзясяткаў прадпрыемстваў з небяспечнымі выкідамі, знаходзяцца буйныя вёскі, вадаёмы і лясы. Дзеці не маюць магчымасці гуляць на вуліцы, дарослыя ў роспачы ад бяздзеяння уладаў – усе скаргі і звароты разбіваюцца аб сцяну абыякавасці.

 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў