Лукашэнка – дырэктару знешняй выведкі Расеі: Мы працуем у цесным кантакце


Фота president.gov.by

Службы выведкі Беларусі і Расеі наладзілі цеснае супрацоўніцтва «па абароне нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй выведкі РФ Сяргеем Нарышкіным, піша БелТА.

«Вы ўзначальваеце вельмі важную структуру. Хаваць тут няма чаго: мы працуем у цесным кантакце. Я ўвесь час інфармаваны па ўсіх пытаннях. Я таксама ўдзячны вам за супрацоўніцтва нашых службаў выведкі. Хаваць, зноў жа, тут няма чаго, хоць гэта непублічныя арганізацыі: мы абараняем інтарэсы нашых дзяржаў і народаў – так, як і ўсе спецыяльныя службы ў любой дзяржаве«, – адзначыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў супрацоўніцтве выведак абедзвюх краін ёсць пэўныя пытанні, напрыклад, па каардынацыі дзейнасці, узгадненні напрамкаў сумеснай працы па абароне нацыянальных інтарэсаў. «У нас сёння ёсць магчымасць абмеркаваць гэтыя праблемы», – сказаў Лукашэнка.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары