Лукашэнка двойчы павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах


Аляксандр Лукашэнка асабіста павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах падчас тэлефоннай размовы. Гэта ўжо другое віншаванне за дзень – раніцай Лукашэнка накіраваў у Крэмль афіцыйны зварот.

У прыватнасці, паводле слоў Лукашэнкі, вынікі галасавання сведчаць аб падтрымцы абсалютнай большасцю расейскіх грамадзянаў курсу на ўзмацненне ўплыву краіны «на працэсы ў міжнароднай палітыцы».

Паведамляецца, што Пуцін і Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні. Гэтак, на парадку дня стаіць правядзенне пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Менску, тэрміны мерапрыемствы будуць узгоднены ў рабочым парадку.

Абмяркоўваліся таксама беларуска-расейскія адносіны, у тым ліку па лініі Еўразійскай эканамічнай саюзу. «Адзначана важнасць далейшых паслядоўных крокаў па ўдасканаленні шматбаковай працы ў гэтым інтэграцыйным аб’яднанні, у тым ліку зняцця наяўных барʼераў і абмежаванняў», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні на сайце БелТА.

Нагадаем, пасля апрацоўкі 99,84% бюлетэняў Уладзімір Пуцін набірае 76,67% галасоў. Гэта – рэкордны вынік для Пуціна на выбарах.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў