Лукашэнка: Дэкрэту № 3 я не адмяняў, выверым спісы дармаедаў да 1 кастрычніка


У Магілёве падчас сустрэчы з працаўнікамі прадпрыемства «Кронаспан» Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што не адмяняў дэкрэт аб дармаедах.

«Як бы ні было непапулярна: дэкрэт № 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў. Гэта няправільна кажуць. Дэкрэт №3 сёння працуе. Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была (панакіроўвалі гэтыя «лісты шчасця» каму трэба і каму не трэба), – прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы выверым усе спісы. Апошні тэрмін – 1 кастрычніка».

Паводле Лукашэнкі, ненармальна, «калі мільёны людзей працуюць, а 300–350 тысяч швэндаюцца незразумела дзе».

«Вы павінны ведаць, што я ад гэтага не адступлю. Мы павінны навесці ў краіне парадак. Надышоў час, калі трэба наводзіць парадак і з занятасцю людзей».

9 сакавіка Лукашэнка заявіў, што дэкрэт №3 не будзе адмяняцца, але збор па ім не будуць спаганяць на працягу года. У дэкрэт. Вядома, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўжо распрацавала папраўкі для дэкрэту, але падрабязнасцяў пакуль не агучваюць.

«У нас ёсць пакет прапаноў, мы цяпер яго адпрацавалі і ўнеслі ва ўрад. Усе прапановы — выключна тая практыка, якую мы напрацавалі і з якой сутыкнуліся ў ходзе рэалізацыі дэкрэту № 3», — заявіла ў праграме «Галоўны эфір» БТ міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў