Лукашэнка дазволіў: «Савушкін прадукт» набыў сыраробны камбінат без аўкцыёну


Пакет акцый (62,68 %) ААТ «Бярозаўскага сыраробнага камбінату», якія належалі Берасцейскай вобласці, прадалі без аўкцыёну, але пасля «узгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэту па маёмасці.

Дзяржпакет акцый за Br 86 326 461 набыло ААТ «Савушкін прадукт».

Дзяржава прадала акцыі кампаніі пры ўмове мадэрнізацыі камбінату, павелічэння выпуску прадукцыі і гарантыю, што калектыў прадпрыемства застанецца нязменным.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў