Лукашэнка даручыў працаўладкаваць былых дэпутатаў

video

Быць дэпутатам «не вольная праца, а цяжкая праца», заявіў кіраўнік краіны 19 верасня на сустрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Лукашэнка звярнуў увагу на працаўладкаванне дзейных дэпутатаў.

«Можа, будуць нейкія пажаданні па працаўладкаванні дэпутатаў, якія сыходзяць з парламента, але не з палітычнага жыцця. Паглядзіце, каб дэпутаты, якія сыходзяць з парламента, былі запатрабаваныя ў жыцці. Ёсць дэпутаты, якіх мы згубіць не можам».

Андрэйчанка паведаміў, што ўсяго трэба працаўладкаваць 28 чалавек і на сёння ўжо вырашанае пытанне ў дачыненні 21 дэпутата.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары