Лукашэнка даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць хакейнай экіпіроўкі


Кіраўнік краіны і намеснік прэм’ера загаварылі пра вытворчасць хакейнай экіпіроўкі.

У эфіры дзяржаўнага тэлеканалу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба вырабляць свой спартовы інвентар ды спартовае адзенне:

«Гэта ж не справа, калі кіраўнік краіны разам з дызайнерамі шые форму для каманды».

Намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко ва ўчорашнім інтэрвю распавёў, што ўрад ужо атрымаў задачу ад Аляксандра Лукашэнкі, якая «мае быць вырашаная сёлета»:

«Экіпіроўка для дзіцяча-юнацкіх спартовых школаў павінна быць айчыннай вытворчасці. Мы ўжо прапрацавалі дадзенае пытанне, у нас ёсць прадпрыемствы, якія выпусцяць і форму, і абарону, і шлемы, і канькі».

Пра тое, якія яшчэ захады, акрамя «імпартазамяшчэння формы», прымае Лукашэнка для развіцця беларускага хакею, глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў