Лукашэнка даручыў адшукаць сродкі для павышэння пенсіяў з 1 верасня


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння даручыў адшукаць сродкі для таго павышэння пенсіяў з 1 верасня на 5 %.

«Аляксандр Лукашэнка даручыў адшукаць сродкі для таго, каб спланаваць павышэнне пенсіяў з 1 верасня на 5 %. Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што гэтая задача будзе выкананая», – праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Міністарка Марыяна Шчоткіна паведаміла Аляксандру Лукашэнку, што ў цяперашні час са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва пенсійныя выплаты атрымліваюць 2 млн 573 тыс. пенсіянераў. Паводле яе, пенсіі выплачваюцца з 5-га па 26-ае чысло.

Сярэдняя пенсія па ўзросце складае Br 2,749 млн, і ў адпаведнасці з палажэннямі канцэпцыі аб нацыянальнай бяспецы суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы па краіне, так званы каэфіцыент замяшчэння, не павінен быць ніжэй, чымся 40 %.

За студзень-травень гэтыя суадносіны склалі крыху больш за 43 %. Міністр падкрэсліла, што такія прапорцыі будуць захаваныя і па выніках года. Штомесяц дзяржавы выплачвае пенсіяў і дапамог на суму Br 7,4 трлн.

Глядзіце таксама: Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што пенсійны ўзрост павышацца не будзе

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў