Лукашэнка: Дамо магчымасць ура-патрыётам пайсці ў атаку першымі


Аляксандр Лукашэнка

У беларускім грамадстве зʼявіліся дзеячы, якія, ківаючы на Расею, спрабуюць падштурхнуць да катаклізмаў, а то і да вайны, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі першага дня працы V Усебеларускага народнага сходу.

Паводле слоў лідара Беларусі, ура-патрыёты не змогуць ваяваць, седзячы каля тэлевізара. «Не дай Бог, нешта здарыцца, у атаку пойдуць першымі, мы дамо магчымасць», – сказаў Лукашэнка.

«У нас у краіне ніхто не схаваецца», – падкрэсліў афіцыйны лідар.

Глядзіце яшчэ >>> «Працаваць і раздзявацца». Самае цікавае з Усебеларускага сходу 

V Усебеларускі народны сход распачаўся ўчора, 22 чэрвеня. Удзельнікі маюць абмеркаваць на ім вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекту Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку – павышэнне якасці жыцця на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцыяў ды інавацыйнага развіцця.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі падкрэслівае, што Усебеларускі сход ператварыўся ў пусты рытуал, які мае для Аляксандра Лукашэнкі псіхатэрапеўтычны эфект, дае яму адчуць, «што зямля пад нагамі не гойдаецца».

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары