Лукашэнка: Будуць у нас выбары ці не, але сумленнасць і справядлівасць павінна быць


«Мне прапаноўваюць, давайце правядзем (прэзідэнцкія выбары 2015 – belsat.eu) не ў лістападзе наступнага года, як належыць, калі тэрмін заканчваецца, а ў сакавіку, маўляў, цяпер абстаноўка аптымальная, рэйтынг у дзейнага прэзідэнта ледзь не 90% (53% паводле НІСЭПД), давайце зробім», – заявіў кіраўнік Беларусі.

«Мы выйдзем да народа і скажам прама, што змаглі зрабіць. Што не змаглі – зробім. Хоча народ – хай галасуе, не хоча – не трэба. Няхай абіраюць іншага чалавека. Павінна быць усё па-сапраўднаму, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Мы павінны ў аснову нашай палітыкі пакласці сумленнасць і справядлівасць. Больш нічога не трэба. Паняцці сумленнасці і справядлівасці сталі ўжо не псіхалагічнымі, а эканамічнымі».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў ўзгадняючы шэраг кадравых перастановак і прызначэнняў.

ЮВ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары